Саркафаг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саркафа́г (стар.-грэч.: σαρκοφάγος, sarkophágos — літаральна пажыральнік мяса[1]) — архітэктурна і па-мастацку аформленая труна з дрэва, каменю, металу і інш. Вядомы ў Старажытным Егіпце, Грэцыі і Рыме[2].
Пліній Старэйшы тлумачыць, што гэтая назва — літаральна, «пажыральнік мяса» (стар.-грэч.: σαρκοφάγος) — спачатку ўжывалася для абазначэння магільняў з траадскага вапняку, нібыта здольнага хутка ўбіраць у сябе чалавечыя парэшткі.
У Кіеўскай Русі паявіўся з прыняццем хрысціянства. Самы старажытны саркафаг на Беларусі знойдзены ў Тураве (12 ст.). Вядомы саркафагі князёў Радзівілаў (17—пач. 20 ст.) у Нясвіжскім фарным касцёле, Сапегаў у Гальшанскім кляштары францысканцаў[2].