![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Sarah_Paulson_2018_%2528cropped%2529.jpg/640px-Sarah_Paulson_2018_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Сара Полсан
амерыканская актрыса / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сара Кэтрын Полсан (англ.: Sarah Catherine Paulson; нар. 17 снежня 1974(1974-12-17)[1][2], Тампа, Фларыда) — амерыканская актрыса , рэжысёр, а таксама выканаўчы прадзюсар.
Сара Полсан | |
---|---|
англ.: Sarah Paulson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 17 снежня 1974(1974-12-17)[1][2] (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеактрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса, актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0005299 |
![]() |
Сара Полсан пачала сваю акцёрскую кар’еру на тэатральнай сцэне і потым перайшла на тэлебачанне. Прарывам Полсан стала роля ў серыяле NBC «Студыя 60 на Сансет-Стрып» (2006—07), якая прынесла ёй першую намінацыю на прэмію «Залаты глобус»[4]. Другую намінацыю яна атрымала за ролю ў тэлефільме HBO «Гульня змянілася» ў 2012 годзе. У 2011 годзе Полсан пачала здымацца ў серыяле FX «Амерыканская гісторыя жахаў», ролі ў якім прынеслі ёй пяць намінацый на прэмію «Эмі» (2013, 2014, 2015, 2016, 2018).
У 2016 годзе Сара Полсан выканала ролю пракурора Маршы Кларк у серыяле канала FX «Амерыканская гісторыя злачынстваў», за якую атрымала ўсеагульную пахвалу ад крытыкаў. Гэтая роля прынесла ёй прэміі «Эмі», «Залаты глобус», прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША, Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў, тым самым яна стала першай актрысай, якая выйграла ўсе пяць вышэйшых тэлевізійных узнагарод за адзін сезон[5].
У 2017 годзе часопіс Time уключыў Сару Полсан у спіс «100 самых уплывовых людзей года»[6].