From Wikipedia, the free encyclopedia
Сант'яга Дэркі (ісп.: Santiago Derqui; 21 чэрвеня 1809, Кордава — 5 верасня 1867, Карыентэс, Аргенціна) — аргенцінскі палітык, першы прэзідэнт Аргенціны. Кіраваў на працягу 18 месяцаў у 1860—1861 гадах.
Сант’яга Дэркі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Santiago Derqui | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хуста Хасэ дэ Уркіса | ||||||
Пераемнік | Хуан Эстэбан Педэрнера | ||||||
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1809 |
||||||
Смерць |
5 лістапада 1867 (58 гадоў) |
||||||
Дзеці | Manuel Derqui[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Кордаўскім нацыянальным універсітэце, атрымаў ступень па праве ў 1831 годзе. У родным універсітэце ён стаў прафесарам права, потым філасофіі і, нарэшце, намеснікам дэкана. У 1845 годзе ён ажаніўся з Мадэста Гарсіяй дэ Касіа, у шлюбе ў іх нарадзілася трое сыноў і трое дачок.
Ён быў спачатку памочнікам, а затым дзяржаўным міністрам ва ўрадзе правінцыі Карыентэс. Хуста Хасэ дэ Уркіса прызначыў яго міністрам юстыцыі і адукацыі. Ён адправіў яго ў Парагвай з замежнай дзелавой місіяй. Пасля завяршэння паўнамоцтваў Уркіса Дэркі заняў яго месца.
Дэркі прыняў змены ў Канстытуцыю, якая абвясціла новую назву краіны — Рэспубліка Аргенціна. Гэтыя папраўкі былі ў карысць Буэнас-Айрэса. Непапулярныя дзеянні ўрада ў дачыненні да астатняй краіны выклікалі масавую незадаволенасць у правінцыях, што вылілася ва ўзброенае супрацьстаянне. Дэркі не ўдалося захаваць уладу, ён быў вымушаны падаць у адстаўку і бегчы ў Мантэвідэа. Барталамэ Мітрэ дапамог яму вярнуцца з выгнання ў родны горад жонкі Карыентэс, дзе ён і памёр праз некалькі гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.