From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуста Хасэ дэ Уркіса-і-Гарсія (ісп.: Justo José de Urquiza y García, 18 кастрычніка 1801 — 11 красавіка 1870) — аргенцінскі генерал і палітык, прэзідэнт Аргенцінскай канфедэрацыі з 1854 да 1860 год.
Хуста Хасэ дэ Уркіса | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Justo José de Urquiza | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вісентэ Лопес і Планес | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Сант'яга Дэркі | ||||||
Нараджэнне |
18 кастрычніка 1801[1][2] |
||||||
Смерць |
11 красавіка 1870[1] (68 гадоў) |
||||||
Бацька | José Narcisco de Urquiza[d][3] | ||||||
Маці | Maria Cándida Garcia[d][3] | ||||||
Жонка | Далорэс Коста[d] | ||||||
Дзеці | Ana de Urquiza[d][3] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Займаў пасаду губернатара правінцыі Энтрэ-Рыас падчас кіравання Хуана Мануэля дэ Росаса, які быў губернатарам Буэнас-Айрэса з паўнамоцтвамі, дэлегаванымі яму іншымі правінцыямі. Росас неаднаразова прасіў адстаўкі ў іншых губернатараў, але гэта было толькі палітычнай хітрасцю, ён разумеў, што гэта прашэнне будзе адхілена. Тым не менш у 1851 Уркіса, занепакоены палітычным і эканамічным ціскам з боку Буэнас-Айрэса, адклікаў паўнамоцтвы Росаса адносна правінцыі Энтрэ-Рыас. Пасля гэтага Уркіса аднавіў гандлёвыя адносіны абыходзячы порт Буэнас-Айрэса. Потым ён звярнуўся да Росаса з прапановай распрацаваць канстытуцыю, ідэю якой апошні неаднаразова адпрэчваў, гэтак жа ён паступіў і ў гэты раз. Пры падтрымцы бразільскіх і уругвайскіх лібералаў Уркіса стварыў «Вялікую армію», з дапамогай якой вымусіў Мануэля Арыбэ зняць аблогу з Мантэвідэа ў кастрычніку 1851.
У траўні 1852 Уркіса стаў часовым кіраўніком Аргенцінскай канфедэрацыі. У 1853 годзе Канстытуцыйная асамблея прыняла канстытуцыю, якая базавалася ў асноўным на ідэях Хуана Баўтыста Альбердзі. У адпаведнасці з новай канстытуцыяй Уркіса ўступіў на пасаду прэзідэнта ў сакавіку 1854 года.
За перыяд яго праўлення былі стабілізаваць міжнародныя адносіны, прапанавана сістэма агульнай адукацыі, пачата будаўніцтва чыгункі. Аднак яго праца па нацыянальнай кансалідацыі сустрэла супраціў з боку некаторых правінцый, у прыватнасці, Буэнас-Айрэса, якая выйшла са складу канфедэрацыі. Адкрытае супрацьстаянне ўспыхнула ў 1859 годзе. Уркіса разграміў сілы правінцыі пад камандаваннем Барталамэ Мітрэ ў кастрычніку 1859 у бітве пад Сепедай, пасля чаго Буэнас-Айрэс пагадзіўся вярнуцца ў склад канфедэрацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.