Сан-Сусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сан-Сусі (ад фр.: sans souci — без клопатаў) — адзін з самых вядомых палацаў Гогенцолернаў, размешчаны ва ўсходняй частцы аднайменнага парку ў Патсдаме. Эскізы для сваёй летняй рэзідэнцыі прускі кароль Фрыдрых II стварыў сам, і палац у стылі ракако быў узведзены ў 1745—1747 гадах па праекце архітэктара Георга Венцэслауса фон Кнобельсдорфа.
Хуткія факты Сан-Сусі, Краіна ...
Славутасць | |
Сан-Сусі | |
---|---|
ням.: Sanssouci | |
52°24′12″ пн. ш. 13°02′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Фрыдэрыцыянскае ракако |
Архітэктар | Георг Венцэслаус фон Кнобельсдорф |
Дата заснавання | 1745 і 1747 |
Сайт | spsg.de/schloesser-gaert… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Пры Фрыдрыху Вільгельме IV у 1840—1842 гадах палац Сан-Сусі падвергнуўся рэканструкцыі, падчас якой па праекце Людвіга Персіуса былі дабудаваныя два бакавыя флігелі. На месцы кантроль за будаўніцтвам ажыццяўляў Фердынанд фон Арнім.