Сагавая пальма (Metroxylon sagu) — шматгадовая вечназялёная расліна. Паходзіць з нізінных трапічных лясоў Паўднёва-Усходняй Азіі і Новай Гвінеі.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Сагавая пальма |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Calamoideae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Metroxylon sagu Rottb., 1783
|
|
Закрыць
Расліны з падземнымі разгалінаванымі каранямі і шматлікімі стваламі вышынёй 8 — 12 м. Лісце перыстае даўжынёй 4 — 6 м. Кветкі з'яўляюцца ва ўзросце 15 — 20 гадоў і пасля прынашэння пладоў адміраюць. Размнажаюцца атожылкамі, якія ўтворацца ў аснаванні ствала пасля перыяду красавання.
З сярэдняй часткі ствала атрымоўваюць сага — прадукт, надзвычай багаты крухмалам. У некаторых частках Новай Гвінеі аладкі з сага з'яўляюцца асноўнай штодзённай ежай. Высушанае лісце і парасткі выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял для дахаў, сценак жытла, а таксама плытоў.
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.