![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/M%25C3%25B6%25C3%25B0ruvallab%25C3%25B3k_f13r.jpg/640px-M%25C3%25B6%25C3%25B0ruvallab%25C3%25B3k_f13r.jpg&w=640&q=50)
Сага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́гі (стар.-сканд.: sögur) — апавядальная форма старажытна-скандынаўскага і стараражытна-ірландскага эпасу; гістарычныя і легендарна-міфічныя апавяданні пра багоў і герояў у прозе, часта з вершаванымі ўстаўкамі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/M%C3%B6%C3%B0ruvallab%C3%B3k_f13r.jpg/320px-M%C3%B6%C3%B0ruvallab%C3%B3k_f13r.jpg)
Найбольшую гістарычную каштоўнасць маюць ісландскія сагі, якія першапачаткова існавалі ў выглядзе вусных паданняў, а ў ХІІ ст. пачалі запісвацца на лацінскай мове ісландскімі каталіцкімі манахамі. Ісландскія сагі ўмоўна падзяляюць на: каралеўскія (гістарычна найбольш верагодныя, створаны ў ХІІ—ХІІІ ст. і апісваюць падзеі Х—ХІ ст. у Нарвегіі), сагі пра ісландцаў (запісаны не раней за ХІІІ ст. і апавядаюць пра падзеі Х—ХІ ст. у Ісландыі), сагі пра старажытныя часы (найменш верагодныя, злучаюць зерне гістарычнай ісціны з фантастычнымі апавяданнямі пра герояў і багоў скандынаўскага пантэона).
Апрача «вялікіх» сагаў вылучаюць татры (літаральна «пасмы») — невялікія ўстаўныя сагі.