Remove ads
мова паўночнагерманскай (скандынаўскай) групы From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытнаскандынаўская мова — вымерлая мова скандынаўскай групы, на якой размаўляла насельніцтва Скандынавіі і каланізаваных вікінгамі тэрыторый прыкладна да 1300 года. Протаскандынаўская развілася ў старажытнаскандынаўскую да 8 стагоддзя, а старажытнаскандынаўская пачала развівацца ў сучасныя скандынаўскія мовы ў сярэдзіне-канцы 14 стагоддзя, у якім і скончылася існаванне старажытнаскандынаўскай мовы. Гэтыя даты, аднак, не канчатковыя, паколькі пісьмовая старажытнаскандынаўская шырока выкарыстоўваўся і ў 15 стагоддзі.
Старажытнаскандынаўская мова | |
---|---|
Саманазва | dǫnsk tunga, norrœnt mál |
Краіны | |
Рэгіёны | Скандынавія, Шатландыя, Ірландыя, Уэльс, в. Мэн, Нармандыя, Вінланд, Волга і краіны паміж імі |
Статус | вымерла |
Вымерла | пісьмовая мова выкарыстоўвалася аж да 15 ст. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо, руны і Younger Futhark[d] |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | non |
ISO 639-3 | non |
LINGUIST List | non |
IETF | non |
Glottolog | oldn1244 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
У старажытнаскандынаўскім вылучалася тры асноўныя дыялекты: усходні, заходні і старажытнагутнійскі. Усходні і заходні дыялекты фарміравалі дыялектны кантынуум без выразнай геаграфічнай мяжы. Так, напрыклад, рысы, характэрныя для ўсходняга дыялекту, знойдзены ва ўсходняй Нарвегіі, хоць старажытнанарвежская была адным заходніх дыялектаў. І наадварот, рысы, характэрныя для заходніх дыялектаў, знойдзены ў Швецыі. На тэрыторыі сучасных Даніі і Швецыі большасць размаўляла на ўсходнім дыялекце. Старажытнагутнійскую часам прылічваюць да ўсходніх дыялектаў, хоць у ёй можна знайсці і ўласныя рысы, не характэрныя для двух іншых дыялектаў.
У 12 ст. ісландскі збор законаў Граўгаўс (ісл.: Grágás — «Шэрая гусь») паведамляе, што шведы, нарвежцы, даны і ісландцы размаўляюць на адной мове, dǫnsk tunga («дацкая мова»; носьбіты ўсходняга дыялекту сказалі б dansk tunga). Іншай назвай, якая выкарыстоўвалася звычайна менавіта для абазначэння заходняга дыялекту, была назва norrœnt mál («паўночная мова»). Старажытнаскандынаўская развілася ў сучасныя скандынаўскія мовы (ісландскую, фарэрскую, нарвежскую, дацкую і шведскую), і нават нягледзячы на тое, што цяпер гэта асобныя мовы, паміж носьбітамі існуе ўзаемапаразуменне.
Старажытнаісландская шмат у чым была тоесна старажытнанарвежскай, і разам яны фарміравалі заходні дыялект старажытнаскандынаўскай мовы, на якім таксама размаўлялі ў паселішчах у Ірландыі, Шатландыі, в. Мэн і ў нарвежскіх паселішчах Нармандыі. Усходні дыялект выкарыстоўваўся ў Даніі, Швецыі, у паселішчах на тэрыторыі сучасных Расіі, Англіі і ў дацкіх калоніях Нармандыі. На старажытнагутнійскай размаўлялі на в. Готланд і ў некалькіх калоніях на ўсходзе. У XI ст. старажытнаскандынаўская стала самай распаўсюджанай еўрапейскай мовай, на якой размаўлялі людзі ад Вінланда да ракі Волгі. На Русі даўжэй усяго яна захоўваўся ў Ноўгарадзе, праіснаваўшы там, магчыма, да XIII стагоддзя. Час распаўсюджвання шведскай мовы ў Фінляндыі цяпер аспрэчваецца, але вядома, што падчас другога крыжовага паходу ў Фінляндыю шведы распаўсюдзілі мову па рэгіёне.
Нашчадкамі заходняга дыялекту старажытнаскандынаўскай мовы з'яўляюцца заходнескандынаўскія мовы: ісландская, фарэрская, нарвежская, і вымерлая мова норн, якая ўжывалася пэўны час на Аркнейскіх і Шэтландскіх астравах. Нашчадкамі ўсходняга дыялекту старажытнаскандынаўскай мовы з'яўляюцца дацкая і шведская мовы. Хоць нарвежская мова гістарычна з'яўляецца нашчадкам заходняга дыялекту, на працягу доўгага часу на яе моцна паўплывалі ўсходнескандынаўскія мовы (галоўным чынам падчас Дацка-шведскай уніі).
Сярод усіх скандынаўскіх моў менш усяго за апошнюю тысячу гадоў змяніліся фарэрская і ісландская, аднак з тых часоў як Фарэры адышлі Даніі, фарэрская таксама пацярпела ад уплыву дацкай мовы.
Старажытнаскандынаўская паўплывала на англійскую, нармандскую і шатландскую (германскую) мову, у якой засталася вялікая колькасць запазычанняў.
Паўплывала яна і на некаторыя іншыя мовы: гэльскую, ірландскую, рускую, фінскую і эстонскую: у іх таксама ёсць некаторыя запазычанні са старажытнаскандынаўскай. Па адной з тэорый, слова Русь можа быць запазычана ў аднаго са скандынаўскіх плямёнаў, гэта пацвярджаецца тым, што ў Фінляндыі і Эстоніі для абазначэння Швецыі выкарыстоўваюцца словы Ruotsi і Rootsi адпаведна.
Сярод усіх скандынаўскіх моў самай блізкім да старажытнаскандынаўскай з'яўляецца ісландская. Сучасная пісьмовая ісландская мова бярэ пачатак у старажытнаскандынаўскай фанемнай пісьмовай сістэме. Сучасныя ісландцы могуць чытаць на старажытнаісландскай, якая толькі нязначна адрозніваецца парадкам слоў, правапісам і семантыкай. Вымаўленне, аднак, асабліва ў часткі галосных фанем, змянілася прынамсі настолькі, наколькі яно паспела змяніцца ў іншых скандынаўскіх мовах.
Фарэрская захоўвае мноства падобных рыс, але на яе паўплывалі дацкая, нарвежская і гэльская (і/ці ірландская). Хоць дацкая, шведская і нарвежская разашліся мацней усіх, паміж носьбітамі гэтых моў усё яшчэ захоўваецца ўзаемапаразуменне. Тыя, хто размаўляюць на сучасных шведскай, нарвежскай і дацкай, у большасці сваёй могуць разумець адзін аднаго, асабліва калі гавораць павольна. Мовы досыць падобныя і ў напісанні, так што і пісьмовая мова можа быць зразумета. Часткова так адбываецца таму, што гэтыя мовы доўгі час уплывалі адна на адну, і яшчэ таму, што на іх паўплывала сярэдненіжненямецкая мова.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.