![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/Giambologna_sabine.jpg/640px-Giambologna_sabine.jpg&w=640&q=50)
Сабіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сабі́ны, або сабіняне (лац. Sabini — адз. лік Sabinus), ці паўднёвыя піцэны — народ італійскай групы (італікі), мова якіх знаходзілася ў блізкім сваяцтве з оскскім і ўмбрскім мовамі, і ў больш аддаленым — з лацінскай мовай. Жылі ў антычнай Італіі да заснавання Рыма, на тэрыторыі сучасных адміністрацыйных раёнаў Лацыё, Умбрыя і Абруца, перадгор'ях Апенінаў на паўночным ўсходзе ад Рыма, гэты рэгіён таксама завецца Сабіна.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/Giambologna_sabine.jpg/640px-Giambologna_sabine.jpg)
Частка сабінаў, якія насялялі ўзгоркі Рыма, адыгралі вялікую ролю ва ўтварэнні рымскай народнасці і фарміраванні іх рэлігіі. Паводле легенды, рымляне выкралі падчас аднаго са свят сабінянак, каб ажаніцца з імі. Прыкладна праз год армія сабінаў падышла да Рыма, каб вызваліць палонніц, але тыя выйшлі на поле бою з немаўлятамі ад новых мужоў на руках і дамагліся прымірэння бакоў.
У 290 год да н.э. племя было канчаткова заваявана рымлянамі, а ў 268 годзе да н.э. сабіны атрымалі рымскае грамадзянства.
У далейшым сабіны хутка страцілі сваю мову і латынізаваліся.