![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/Basilica_di_San_Giorgio_Maggiore_%2528Venice%2529.jpg/640px-Basilica_di_San_Giorgio_Maggiore_%2528Venice%2529.jpg&w=640&q=50)
Сабор Сан-Джорджа Маджорэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сабор Сан-Джорджа Маджорэ (італ.: San Giorgio Maggiore) — сабор у Венецыі, на востраве Сан-Джорджа Маджорэ. Збудаваны паміж 1566 і 1610 гадамі. Архітэктар — Андрэа Паладзіа; пасля смерці майстра храм дабудоўваў яго вучань Скамоцы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/Nave_-_San_Giorgio_Maggiore_-_Venice_2016_%282%29.jpg/640px-Nave_-_San_Giorgio_Maggiore_-_Venice_2016_%282%29.jpg)
Славутасць | |
Сабор Сан-Джорджа Маджорэ | |
---|---|
італ.: San Giorgio Maggiore[1] | |
![]() | |
45°25′45″ пн. ш. 12°20′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Патрыярхат Венецыі[d][2] |
Благачынне | Патрыярхат Венецыі[d][2] |
Ордэнская прыналежнасць | бенедыкцінцы[3] |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Андрэа Паладзіа[4] і Вінчэнца Скамоцы[5] |
Дата заснавання | сакавік 1566 |
Сайт | abbaziasangiorgio.it |
![]() |
Сабор мае тры нефа, у якіх размешчана 6 капэл. Дзве капэлы таксама маюцца ў трансэпце. Галоўны алтар выкананы італьянскім скульптарам Джыралама Кампаньяй і ўпрыгожаны фігурай Хрыста, які стаіць на шары, які падтрымліваецца чатырма евангелістамі.
Званіца ўяўляе сабой квадратную цагляную вежу. Пабудавана ў 1791 годзе на месцы старой, якая абрынулася.
У 1800 годзе ў саборы каранаваўся Пій VII, абраны Папам Рымскім на канклаве, які праходзіў у Венецыі.
У 1808 годзе размешчаны на востраве манастыр, уключаючы сабор, быў зачынены Напалеонам Банапартам. Будынкі былі пераўтвораны ў казармы і зменены да непазнавальнасці. У 1951 годзе манастыр быў набыты графам Выторыё Чыні і адрэстаўраваны.
У саборы знаходзяцца «Тайная вячэра», «Уваскрэсенне Хрыста са святым Андрэем і членамі сям’і Маразіні» і шэраг іншых палотнаў працы Цінтарэта.
У саборы таксама знаходзіцца надмагільны помнік дожа Даменіка Мікеля, збудаваны ў 1640 годзе Бальтазарам Лангенай наўзамен разбуранага.