![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/Rehoboth_Bird%25C2%25B4s-eye_view.jpg/640px-Rehoboth_Bird%25C2%25B4s-eye_view.jpg&w=640&q=50)
Рэхобат (горад)
горад у Намібіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэхобат[1] (англ.: Rehoboth) — горад у Намібіі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Намібіі, за 85 км на поўдзень ад сталіцы краіны Віндхука. Адзін з найбуйнейшых гарадоў вобласці Хардап. Плошча горада — 540 км². Насельніцтва — 20900 чалавек (2010).
Рэхобат
| ||||||||||||
Рэхобат знакаміты сваімі гарачымі крыніцамі. На захад ад яго знаходзіцца плаціна Ааноб і вадасховішча, якое забяспечвае горад вадой і служыць зонай адпачынку.
У канцы XVIII ст. каля крыніц пасяліліся дамара. У 1845 г. не далёка ад іх нямецкія місіянеры заснавалі горад, які прыцягваў паўднёваафрыканскіх крэолаў — нама, орлам і бастэраў. У нашы дні дамара і бастэры складаюць найбольш культурна ўплывовую групу насельніцтва.
Сучасны Рэхобат падзелены на 8 раёнаў, якія завуцца блокамі і абазначаюцца літарамі алфавіта. Блок D — месца жыцця найбольш багатых гараджан, у той час як блок C у часы апартэіду з'яўляўся гета для чарнаскурых і ў нашы дні застаецца найбольш беднай часткай Рэхобата. Мясціны вакол горада традыцыйна выкарыстоўваюцца для выпасу каракулевых авечак. Асновы мясцовай эканомікі: турызм, банкаўскае і транспартнае абслугоўванне.