![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/Uk_map_scotland.png/640px-Uk_map_scotland.png&w=640&q=50)
Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі (2014)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэферэндум па пытанні аб незалежнасці Шатландыі адбыўся 18 верасня 2014 года[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/Uk_map_scotland.png/640px-Uk_map_scotland.png)
Белая кніга прапанаванага закона, якая ўсталявала чатыры магчымыя варыянты галасавання, была апублікавана 30 лістапада 2009 года. 25 лютага 2010 года адбылася публікацыя законапраекта, пасля чаго пачалося грамадскае абмеркаванне тэксту. Праект прадугледжвае наяўнасць двух пытанняў «так-не» на рэферэндуме, якія тычацца далейшай дэвалюцыі і незалежнасці. Шатландская нацыянальная партыя (ШНП), кабінет якой быў створаны ва ўмовах адсутнасці парламенцкай большасці, не змагла забяспечыць падтрымку свайму праекту з боку іншых партый. Перад выбарамі ў Парламент 2011 годзе кіраўніцтва партыі адклікала ініцыятыву. У 2011 годзе, тым не менш, ШНП атрымала большасць і паабяцала правесці рэферэндум у выпадку свайго перавыбрання. 10 студзеня 2012 года Урад абвясціў меркаваны час правядзення рэферэндуму — восень 2014 году.
1 чэрвеня 2012 года было створана палітычнае аб’яднанне «Лепш разам», якое прадстаўляе партыі, іншыя арганізацыі і прыватных асоб, якія выступаюць за галасаванне супраць незалежнасці Шатландыі на чаканым рэферэндуме.
15 кастрычніка 2012 года прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам і першым міністрам рэгіянальнага ўрада Шатландыі Алексам Салмандам падпісана дамова, якая вызначае парадак правядзення рэферэндуму пра незалежнасць Шатландыі ўвосень 2014 году[2][3].