![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Reporter_from_CN8_at_the_Petco_gas_explosion_20050304.jpg/640px-Reporter_from_CN8_at_the_Petco_gas_explosion_20050304.jpg&w=640&q=50)
Рэпартаж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэпартаж — матэрыял з месца падзей. Жанр журналістыкі, спецыфікай якога лічыцца аператыўнасць. Акрамя таго, для гэтага жанру характэрна бесстаронняе (без адзнак) асвятленне падзей і маецца на ўвазе, што рэпарцёр з’яўляецца відавочнікам або удзельнікам апісванага. Менавіта факт абавязковай прысутнасці аўтара сюжэту на месцы дзеяння ёсць істотнае адрозненне рэпартажу ад проста карэспандэнцыі. Марына Леско лічыць, што ў жанры рэпартажу выступіў біблейскі Хам, распавёўшы з пазіцыі відавочцы аб сваім бацьку [1]. Тэрмін паходзіць ад французскага «reportage» і англійскага «report»: агульны корань — лацінскі («reporto» — перадаваць). Рэпартажы звычайна падзяляюцца на тэлевізійныя і газетныя [2], хоць на самай справе могуць прагучаць па радыё, быць апублікаваныя ў часопісах і/або інтэрнэт-выданнях.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Reporter_from_CN8_at_the_Petco_gas_explosion_20050304.jpg/640px-Reporter_from_CN8_at_the_Petco_gas_explosion_20050304.jpg)