From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэгбі-7 (англ.: Rugby sevens) — разнавіднасць класічнага рэгбі, якая зарадзілася ў Шатландыі. Назва тлумачыцца тым, што ў кожнай камандзе ўсяго па сем ігракоў (тры нападнікі і чатыры абаронцы), а гульня складаецца з двух таймаў па сем хвілін (перапынак — адна хвіліна).
Рэгбі-7 | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1833 |
Орган улады | World Rugby[d] |
Краіна паходжання | |
Дата адкрыцця | 1833 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У цяперашні час рэгбі-7 культывуецца амаль у 100 краінах. У камандзе 7 ігракоў (4 абаронцы і 3 нападнікі), а таксама трое запасных. Працягласць матчу — 2 таймы па 7 хвілін з хвілінным перапынкам паміж імі (у фінале — 2 таймы па 10 хвілін з перапынкам паміж таймамі ў 2 хвіліны). Пры неабходнасці прызначаецца дадатковы час — 5 хвілін. У выпадку, калі адной з камандаў атрымаецца пры гэтым дамагчыся поспеху, гульня спыняецца.
Гэты дынамічны від рэгбі паспеў трапіць у заяўку на ўдзел у праграме Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, але быў адхілены. 9 кастрычніка 2009 года на 121 сесіі МАК у Капенгагене 81 голасам супраць 8[1] было вырашана ўключыць рэгбі-7 у праграму Алімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.