![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/Rio_Branco_Caracarai.jpg/640px-Rio_Branco_Caracarai.jpg&w=640&q=50)
Рыу-Бранку
рака ў Бразіліі, прыток Рыу-Негру / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рыу-Бранку (значэнні).
Ры́у-Бра́нку[1] (парт.: Rio Branco — «белая рака») — рака ў Бразіліі, левы прыток ракі Рыу-Негру (басейн Амазонкі).
Хуткія факты Рыу-Бранку, Характарыстыка ...
Рыу-Бранку | |
---|---|
парт. Rio Branco | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 775 км |
Басейн | каля 195 000 км² |
Расход вады | 5 400 м³/с (у нізоўі) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 3°01′21″ пн. ш. 60°29′19″ з. д.HGЯO |
Вусце | Рыу-Негру |
• Каардынаты | 1°23′38″ пд. ш. 61°50′46″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рыу-Негру → Амазонка → Атлантычны акіян |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 775[2] км (ад вытоку ракі Урарыкуэра — 1300 км[1]). Плошча вадазбору каля 195 000[1] км². Сярэдні расход вады каля 5400 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 170 км³. Вытокі Рыу-Бранку знаходзяцца на схілах гор Сера-Парыма і Сера-Пакарайма[2]. Утвараецца зліццём рэк Урарыкуэра і Такуту. Працякае па Гвіянскаму нагор’ю і Амазонскай нізіне. Паводкі адбываюцца ў летні перыяд.
Асноўныя прытокі: Катрымані, Шэрыўйны (правыя); Анауа, Тапера (левыя)[2].
Рака суднаходная да горада Каракараі, у час высокай вады — да Боа-Віста[1].