From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыдэрх ап Іестын (вал.: Rhydderch ap Iestyn, памёр у 1033) — кароль Гвента з пачатку другога дзесяцігоддзя XI стагоддзя па 1033 год, фактычны кіраўнік усяго паўднёвага Уэльса на працягу апошняга дзесяцігоддзя свайго жыцця. Заснавальнік дынастыі, прадстаўнікі якой адыгрывалі важную ролю ў палітычных смутах XI стагоддзя ва Уэльсе[2].
Рыдэрх ап Іестын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
вал.: Rhydderch ap Iestyn | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыс ап Оўайн ап Морган, Іестын ап Оўайн ап Морган, Хівел ап Оўайн ап Морган |
||||||
Пераемнік | Грыфід ап Рыдэрх | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лівелін ап Сейсіл | ||||||
Пераемнік | Хівел ап Эдвін | ||||||
Нараджэнне | X стагоддзе | ||||||
Смерць | 1033 | ||||||
Дзеці | Грыфід ап Рыдэрх |
Не захавалася звестак пра дакладны час нараджэння Рыдэрха, роўна як і пра яго паходжанне[3]. Меркавана, яго першапачатковыя ўладанні знаходзіліся ў Гвінлугу і верхнім Гвенце, а да 1020-х гадоў ужо можна было казаць пра яго дамінаванне ў паўднёва-ўсходнім Уэльсе. Пасля смерці ў 1023 годзе Лівеліна ап Сейсіла, які пяццю гадамі раней захапіў уладу ў Гвінедзе і Дэхейбарце, Рыдэрх ап Іестын падпарадкоўвае сабе апошні. Запіс у «Хроніцы прынцаў» за гэты год паведамляе, што Рыдэрх становіцца «кіраўніком поўдня»[4].
На працягу дзесяці гадоў ён кіраваў сваімі землямі. У даравальных граматах Рыдэрха, захаваных у «Кнізе з Ландава», сын Іестына называецца каралём Маргануга, аднак там жа зафіксаваны яго прэтэнзіі на ўладу над усім Уэльсам[5]. Ландаўскія запісы гавораць пра яго як пра «кіраўніка ўсяго Уэльса, акрамя вострава Мона, якім валодае Іяга ап Ідвал».
У 1033 годзе Рыдэрх ап Іестын загінуў, а пра акалічнасці яго смерці вядома толькі тое, што ён быў забіты ірландцамі. Уладанні Рыдэрха ў Гвенце, а таксама яго палітычныя амбіцыі на панаванне ў паўднёвым Уэльсе, перайшлі па спадчыне да яго сына — Грыфіда ап Рыдэрха.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.