Рывендэл
горад Серадзем'я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Раздол (англ.: Rivendell, у перакладзе — «прасечаная даліна») — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна схаваны прытулак Элранда, створаны ім у Эрыядоры ў 1697 годзе Д. Э. для абароны ад Саўрана. Гэта месца знаходзілася ў глыбокай даліне ля заходняга падножжа Імглістых гор і заставалася схаваным дзякуючы пярсцёнку Элранда — Вілье (Vilya) — аж да заканчэння вайны Пярсцёнка. Пасля знішчэння Пярсцёнка Усеўладдзя сіла пярсцёнка Элранда вычарпалася, і ён сплыў за Мора, аднак Раздол нейкі час заставаўся пад уладай яго сыноў — Эладана і Элрахіра. Келеборн адвёў лорыенскіх эльфаў туды пасля таго як пакінуў Латлорыен.