From Wikipedia, the free encyclopedia
Рух 26 ліпеня (ісп.: Movimiento 26 de Julio) - левая кубінская рэвалюцыйная арганізацыя, якую ўзначальваў Фідэль Кастра, і якая змагалася з рэжымам Фульхенсіа Батысты .
Рух 26 ліпеня | |
---|---|
Movimiento 26 de Julio | |
| |
Ідэалогія | камунізм, антыкапіталізм |
Лідары | Фідэль Кастра, Рауль Кастра, Эрнэста Гевара |
Актыўная ў | Куба |
Сфарміравана | 12 чэрвеня 1955 |
Расфарміравана | 1961 |
Праціўнікі | Урад Фульхенсіа Батысты |
Удзел у канфліктах | Кубінская рэвалюцыя |
Кубінская рэвалюцыя |
Храналогія |
Падзеі |
---|
Напад на казармы Манкада Прамова «Гісторыя мяне апраўдае» Высадка з яхты «Гранма» Аперацыя «Verano» Бой пры Ла-Плаце Бітва за Лас-Мэрсэдэс Бітва за Ягуахай Бітва за Санта-Клару |
Розныя артыкулы |
Рух 26 ліпеня Radio Rebelde |
Людзі |
Фульхенсіа Батыста Фідэль Кастра — Чэ Гевара Рауль Кастра — Каміла Сьенфуэгас Франк Паіс — Убер Матас Селія Санчэс — Уільям Морган Карлас Франкі — Вільма Эспін Нарберта Кальяда Мануэль Уруція |
Назва Руху 26 ліпеня ўзнікла ў выніку няўдалага нападу на казармы Манкада - армейскі аб'ект у горадзе Сант’яга-дэ-Куба, 26 ліпеня 1953 года[1]. Рух было рэарганізавана ў Мексіцы ў 1955 годзе групай з 82 рэвалюцыянераў-выгнаннікаў, уключаючы Фідэля Каста, яго брата Рауля Кастра, Камілу Сьенфуэгас, і аргентынскага рэвалюцыянера Чэ Гевары.
2 снежня 1956 года 82 рэвалюцыянера высадзіліся на Кубе, прыплыўшы на яхце «Гранма» з горада Туспана. Прыплыўшы пры дзённым святле, рэвалюцыянеры падвергліся нападу кубінскіх ВПС і панеслі шматлікія страты. Дэсантны атрад у выніку быў падзелены на дзве часткі, большасць запасаў было пакінута на месцы высадкі. Рэвалюцыянераў таксама аддаў іх сялянскі гід. Пасля гэтага Батыста па памылцы абвясціў пра смерць Фідэля Кастра. З 82 тых, хто прыплыў на Кубу, толькі 12 у канчатковым выніку перагрупаваліся ў горным ланцугу Сьера-Маэстра. Пакуль рэвалюцыянеры разбівалі лагер у гарах, у гарадах сфармавалася група «Грамадзянскі супраціў», якая змагалася з рэжымам Батысты. У гарах Сьера-Маэстра партызанскія сілы прыцягнулі сотні кубінскіх добраахвотнікаў і выйгралі некалькі бітваў супраць кубінскай арміі.
Дзейнасць Руху скончылася ў студзені 1959 года, пасля таго як Батыста бег з Кубы ў Дамініканскую Рэспубліку калі сілы Руху ўвайшлі ў Гавану і выйгралі рэвалюцыю.
Пасля перамогі рэвалюцыі, рух аб'яднаўся з іншымі сацыялістычнымі рухамі, каб сфармаваць Аб'яднаную партыю сацыялістычнай рэвалюцыі Кубы, якая, у сваю чаргу, стала Камуністычнай партыяй Кубы ў 1965 годзе. У краіне быў усталяваны аднапартыйны рэжым на чале з камуністычнай партыяй. Тым самым Куба стала першай сацыялістычнай дзяржавай у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.