Рускае энтамалагічнае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рускае энтамалагічнае таварыства (РЭТ) — міжрэгіянальная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае энтамолагаў — спецыялістаў па насякомых. РЭТ — адно з найстарэйшых навуковых біялагічных таварыстваў Расіі. Заснавана ў 1859 годзе супрацоўнікамі Заалагічнага музея і пецярбургскімі энтамолагамі-аматарамі.[1] У савецкі час называлася «Усесаюзнае энтамалагічнае таварыства» (УЭТ).[2][3]
Рускае энтамалагічнае таварыства | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | scientific society[d] і entomological organisation[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1859 |
Колькасць членаў | 2 000 |
zin.ru/societies/… (руск.) | |
![]() |
Галоўная задача таварыства — папулярызацыя энтамалагічных ведаў, дапамога ў выкладанні энтамалогіі, развіццё сувязяў з замежнымі навукоўцамі. Цэнтральная рада Таварыства знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу (Універсітэцкая наб., Д.1). Прэзідэнт таварыства — прафесар, доктар біялагічных навук А. В. Селіхаўкін (Санкт-Пецярбург). У склад таварыства ўваходзяць вучоныя-біёлагі, якія спецыялізуюцца ў абласцях фундаментальных і прыкладных навук, звязаных з насякомымі і павукападобнымі.
У 1860 годзе таварыства налічвала 106 членаў, у 1959 годзе — 1960, у 1978 годзе — 3130, у 2002 — каля 2 тысяч, у 2018 — каля 800.[4] З 1861 года таварыства выдае «Труды» («Horae Societatis Entomologicae Rossicae»), з 1901 года — часопіс «Энтомологическое обозрение (руск.) (бел.» (да 1933 года «Русское энтомологическое обозрение», цяпер сумесна з РАН).