From Wikipedia, the free encyclopedia
Румынская праваслаўная царква (рум.: Biserica Ortodoxă Română) — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, якая мае 7-е месца (або 8-е па версіі Маскоўскага Патрыярхата) у дыптыху аўтакефальных памесных Цэркваў. Мае юрысдыкцыю пераважна на тэрыторыі Румыніі.
Румынская праваслаўная царква | |
---|---|
Biserica Ortodoxă Română | |
Асноўная інфармацыя | |
Аўтакефалія | з 1865 |
Прызнанне аўтакефаліі | з 1885 (Канстанцінопальская Праваслаўная Царква) |
Прадстаяцель у наш час | Патрыярх Данііл |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Бухарэст |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) |
Румынія Малдова (аспрэчваецца) Украіна (аспрэчваецца) |
Царква-маці | Канстанцінопальскі патрыярхат |
Мова набажэнстваў | румынская |
Каляндар | новаюліянскі[1] |
Колькасць | |
Вернікаў | 18 806 428 |
Сайт | www.patriarhia.ro |
Як і іншыя афіцыйна зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі ў Румыніі, мае дэ-факта дзяржаўны статус: жалаванне духавенству выплачваецца з дзяржаўнай казны[2].
Складаецца з 5 мітраполій (мітрапалічных акруг), кожная з якіх уключае некалькі архібіскупаў і біскупаў; ёсць епархіі за мяжой.
296 манастыроў, 97 скітоў.
Налічвае каля 20 млн прыхільнікаў.
Вышэйшы орган улады — Свяшчэнны сінод, які складаецца з Прадстаяцеля (Патрыярха) і ўсіх архірэяў Царквы.
Некалькі прыходаў у складзе Царквы выкарыстоўваюць пры багаслужэнні галіканскі абрад і адміністрацыйна падпарадкоўваюцца Румынскаму патрыярхату.
Гісторыя заходняга абраду ў Румынскай царкве пачалася ў 1972 годзе, каля пад яе амафор уступіла Французская праваслаўная каталіцкая царква. У 1993 годзе большая частка ФПКЦ выйшла са складу Румынскага патрыярхата, а для прыходаў, якія засталіся ў ім, у складзе складзе Румынскай епархіі Заходняй і Паўднёвай Еўропы, быў створаны адмысловы дэканат галіканскага абраду, на чале якога быў пастаўлены свяшчэннік Грыгорый (Бертран-Хардзі) (брат зрынутага епіскапа Германа). У Румынскім патрыярхаце засталося некалькі прыходаў у Францыі і адзін у Швейцарыі.
Некананічная праваслаўная юрысдыкція, створаная ў Румыніі ў 2004 годзе, калі свяшчэннік Румынскай праваслаўнай царквы Іон Прэацяса быў узведзены ў епіскапы ўкраінскімі архіерэямі серафіма-генадзеўскай (секачоўскай) галіны катакомбнай царквы. За гэта ён быў выгнаны з Румынскай ПЦ і заснаваў новую юрысдыкцыю, якая атрымала рэгістрацыю. Вядзецца будаўніцтва манастыра ў сяле Капачэні. Знаходзіцца ў еўхарыстычных зносінах з Праваслаўнай царквой Італіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.