Рочэстэрскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рочэстэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Rochester) — прыватны даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Рочэстэры, штат Нью-Ёрк. У склад універсітэта ўваходзяць 6 школ, у тым ліку прэстыжная Істменаўская школа музыкі[2].
Рочэстэрскі ўніверсітэт | |
---|---|
Па-англійску | University of Rochester |
Дэвіз |
лац.: Meliora англ.: Ever Better |
Заснаваны ў | 1850 |
Тып | прыватны |
Мэтавы фонд | $ 1,282 млрд.[1] (2009) |
Прэзідэнт | Джоэл Селігман |
Месца размяшчэння |
43°07′42″ пн. ш. 77°37′42″ з. д.HGЯO |
Кампус | гарадскі (2,4 км²) |
Бакалаўраў | 5 066[2] |
Магістраў і дактароў | 4 357[2] |
Выкладчыкаў | 1 331[2] |
Колеры | |
Талісман | Рокі |
Афіцыйны сайт | www.rochester.edu |
Універсітэт быў заснаваны ў 1850 годзе і з тых часоў атрымаў значны поспех у даследаваннях і адукацыі, падрыхтаваў мноства выбітных выпускнікоў, сярод якіх 8 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 23 — Пулітцэраўскай прэміі, 19 лаўрэатаў стыпендыі Гугенхайма, 7 лаўрэатаў праграмы Фулбрайта, 2 — стыпендыі Голдуатэр, 1 — стыпендыі фонду Біла і Мелінды Гейтс[3] і 2 — стыпендыі Маршала. Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта складаюць амаль чвэрць вучоных, якія кансультуюць НАСА па пытаннях мадыфікацыі і падрыхтоўкі да запуску касмічнага тэлескопа «Джэймс Веб», які павінен замяніць тэлескоп «Хабл»[4].
У 2010 годзе ўніверсітэт Рочэстэра заняў 37-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report[1], а таксама 82-ю пазіцыю ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[5].