Вайніловічы — шляхецкі род уласнага герба («Сыракомля» змененая) y Вялікім Княстве Літоўскім і Расійскай імперыі.

Thumb
Геб «Сыракомля»

Мяркуецца, што заснавальнікам роду быў Вайніла (канец XIV ст.). Род меў зямельныя ўладанні ў Мазырскім, Слуцкім (лінія савіцка-пузаўская, XVII ст.), Пінскім (лінія макранская, XIX ст.), Наваградскім (лінія нянькаўская, XIX ст.) паветах.

Паходжанне прозвішча

Прозвішча Вайніловіч ад старалітоўскага (старабалцкага) аднаасноўнага імя Vainilà, у якім корань Vain- пашыраны балцкім антрапанімічным суфіксам -il- (гэты суфікс вядомы і ў германскай, і ў славянскай антрапаніміі і мае індаеўрапейскае паходжанне).

Корань Vain- таксама ў балцка-літоўскіх аднаасноўных імёнах тыпу Vainà, Vainidà. Ад іх тапонімы Вайнюны (каля Відзаў), Вайнідзеняты (каля Смаргоні) на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Ад імя Vainila таксама тапонімы Вайнілаўшчына, Вайнілаўцы. Усе гэтыя тапонімы туляцца ў паласе ўздоўж цяперашняй літоўскай мяжы.

Гэты корань звязаны са старалітоўскім vainoti «змагацца, біцца, ваяваць» (пазней — «лаяцца»), далей да індаеўрапейскага *ṷei- : ṷаi- : ṷī- «пераследаваць, гнаць; імкнуцца»[1][2]. Імёны з «ваярскім» коранем Vain- (аднаасноўныя і двухасноўныя) гучалі дарэчна ў раннелітоўскім ваярскім грамадстве.

Балцкі антрапанімічны суфікс -il- таксама ў аднаасноўных балцка-літоўскіх імёнах тыпу Jundilà, Nasilà, Randilà, ад якіх тапонімы Юндзілы, Насілава, Рандзілаўшчына.

Генеалогія

Паводле польскага гісторыка С. Аўгусевіча, роднасныя сувязі паміж Вайніловічамі ўжо ў XVII—XVIII стагоддзях былі вельмі далёкімі, калі існавалі ўвогуле[3].

Савіцкая лінія

Савіцкая лінія была прызнана ў дваранстве Расійскай імперыі ў 1798 годзе[4]. У вывадовых дакументах пачынальнікам лініі пазначаўся Сямён Стэцькавіч[5].

Барышынская лінія

Назва барышынскай лініі звязана з Траянам, сынам Стэфана, які набыў маёнтак Барышын у 1653 годзе ад Аляксандра Шэмета[6].

  • Сямён
    • Стэфан (? —да 1623), падстолі слонімскі, заснавальнік барышынскай лініі
      • Траян (?—1675), падчашы мсціслаўскі (1648), войскі новагародскі (1658), падкаморы новагародскі (з 1669)
        • Ян Тэадор, падваявода новагародскі
        • Павел, падчашы слонімскі
      • Тамаш, стольнік мазырскі, харунжы ваўкавыскі
    • Іван, суддзя гродскі новагародскі

Макранскія лінія

Макранская лінія Вайніловічаў пачалася ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ад Мікалая Вайніловіча, які набыў Макраны[7][8].

  • Станіслаў, войскі новагародскі
    • Рамуальд[ru] (1714—1763), езуіт[9]
    • Ігнат, новагародскі земскі суддзя (1795)
      • Францішак, інстыгатар літоўскі
      • Мікалай (1751—?), новагародскі земскі суддзя (1790)
        • Юзаф (1781—?), навагрудскі павятовы маршалак
        • Міхал (1788—?), харунжы Слуцкага павета
        • Ксаверый (1798—?), капітан польскіх войскаў
          • Юзаф (1825—1882), слуцкі павятовы маршалак
            • Ксаверый (1863—1923)
              • Юзаф (1886 — 1940-я)
            • Апалінарый (1865—?)
            • Людвіг

Іншыя прадстаўнікі

Зноскі

  1. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1123—1124.
  2. K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992 / 2001. C. 1103, 1106.
  3. Рыбчонак 2011, с. 117—118.
  4. Вайніловіч Рамуальд // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 98. — 696 с. ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.