Род (біялогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Род (лац.: genus, мн. л. genera, ад стар.-грэч.: γένος) — адзін з асноўных рангаў іерархічнай класіфікацыі ў біялагічнай сістэматыцы.
Род аб’ядноўвае роднасныя віды жывёл або раслін. Больш агульная ступень сістэматыкі — трыба і сямейства.
Напрыклад, род матылькоў Pieris (Pieris) — адзін з многіх родаў сямейства бялянак (Pieridae). У сваю чаргу, род Pieris (Pieris) складаецца з мноства відаў, адзін з іх — Капусніца, або Бялянка капусная (Pieris brassicae).
Па колькасці відаў, якія ў яго ўваходзяць, род можа быць:
- політыпным — якія змяшчае вялікую колькасць відаў,
- алігатыпным — якія змяшчае невялікую колькасць відаў,
- монатыпным — якія змяшчае адзін від.