Рачная сістэма
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рачная сістэма — частка гідраграфічнай сеткі ў межах рачнога басейна.
Складаецца з галоўнай ракі (ствала сістэмы) і прытокаў першага, другога і наступных парадкаў. Прытокамі першага парадку называюцца рэкі, якія непасрэдна ўпадаюць у галоўную раку, другога парадку — прытокі прытокаў першага парадку і г.д. Часам падлік парадку рэк вядзецца, наадварот, ад дробных рэк да галоўнай.
Назва рачной сістэмы даецца па назве галоўнай ракі, якая з'яўляецца звычайна найбольш доўгай і мнагаводнай ракой у сістэме.