![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/Ram_Baran_Yadav%252C_portrait_%2528August_2014%2529.jpg/640px-Ram_Baran_Yadav%252C_portrait_%2528August_2014%2529.jpg&w=640&q=50)
Рам Баран Ядаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рам Баран Ядаў (нар. 4 лютага 1948, Дхануса, Непал) — генеральны сакратар партыі Непальскі кангрэс, першы прэзідэнт Непала, абраны Устаноўчым сходам рэспублікі 21 ліпеня 2008 года. Абранне прэзідэнта стала магчымым пасля таго, як 28 мая 2008 у Непале была абвешчаная рэспубліка.
Хуткія факты Рам Баран Ядаў, 1-ы прэзідэнт Непала ...
Рам Баран Ядаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
непальск.: रामवरण यादव | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Бідх’я Дэві Бхандары | ||||||
Нараджэнне |
4 лютага 1948(1948-02-04)[1] (76 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | індуізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
![]() |
Закрыць
19 ліпеня Ядаву не хапіла для абрання чатырох галасоў. Двума днямі пазней у яго падтрымку прагаласавалі 308 з 590 удзельнікаў сходу. Па колькасці аддадзеных за яго галасоў Ядаў абышоў рэспубліканскага кандыдата — падтрыманага мааістамі Рамраджу Прасад Сінгха.
Ядаў скончыў медыцынскі каледж ў Калькуце (Індыя), двойчы (1991 і 1999) займаў пасаду міністра аховы здароўя Непала.