былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Ракаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ракаўцы.
Ракавецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Смаргонскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Ракаўцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 20 красавіка 1962 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лашанскага сельсавета (2 населеныя пункты: Драздзішкі і Кунцаўшчына)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 20 красавіка 1962 года ў склад сельсавета з Крэўскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Ардашы, Арляняты, Балобаны, Біцяняты, Вішнёўка, Вярэбушкі, Гайлешы, Каранды, Копцевічы, Куты, Малявічы, Навасёлкі, Равок, Чатыркі і Янушы), наўзамен у склад Крэўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Вавукі, Дойнеўцы, Ермакі, Клышкі, Крыўск, Кунцаўшчына, Мікулеўшчына, Ракаўцы і Ракуцева), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ардашы, сельсавет перайменаваны ў Ардашынскі сельсавет[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.