Райцаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́йцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Райца.
Райцаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Карэліцкі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Райца |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 121 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1596 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Райцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міратыцкага сельсавета[1]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малюшыцкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[3]. 6 жніўня 1979 года ў склад Малюшыцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Аколіца, Волца, Даўгінава, Лукашын, Малюшычы, Скорава і Сэрвач)[4]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску Райца. 4 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варанчанскага сельсавет (13 населеных пунктаў: аграгарадок Варонча, вёскі Белыя Лугі, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1121 чалавек[6], з іх 96,5 % — беларусы, 1,4 % — палякі, 1,2 % — рускія[7].