Страката афарбаваныя. Валодаюць буйнымі фасетачныя вачыма, двума парамі моцных празрыстых крылаў і падоўжаным целам. Ад прадстаўнікоў іншай буйной групы атрада — Zygoptera — адрозніваюцца перпендыкулярным да падоўжнай восі цела палажэннем крылаў у спакойным стане. Вочы ў шэрагу відаў сутыкаюцца на патыліцы.
Звычайна сустракаюцца паблізу вадаёмаў і балотаў, бо іх лічынкі («німфы») жывуць у вадзе. На Беларусі вядома больш за 30 відаў з сямействаў бабак, дзедак, каромыслаў, кардулегастыдаў, сапраўдных стракоз.
Драпежнікі. Прадстаўнікі атрада палююць на маскітаў(Phlebotominae), мух(Brachycera), пчол(Apoidea), мурашак(Formicidae) і матылькоў(Lepidoptera).
Ператварэнне няпоўнае. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін, ваду, на прыбярэжны грунт. Лічынкі развіваюцца ў вадзе. Перамяшчаюцца рэзкім выштурхоўваннем вады з задняй кішкі (рэактыўны рух).