![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cb/Rosetta_-_comet_fly-by.jpg/640px-Rosetta_-_comet_fly-by.jpg&w=640&q=50)
Разета (касмічны апарат)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Разета.
«Разета» (англ.: Rosetta) — касмічны апарат, прызначаны для даследавання каметы. Распрацаваны і створаны Еўрапейскім касмічным агенцтвам у супрацоўніцтве з NASA. Складаецца з дзвюх частак: уласна зонда «Разета» (англ.: Rosetta space probe) і спускальнага апарата «Філы» (англ.: Philae lander) .
Хуткія факты Разета, Заказчык ...
Разета | |
---|---|
![]() Пралёт зонда «Разета» каля каметы (кадр з фільма Chasing a Comet — The Rosetta Mission) | |
Заказчык |
![]() |
Задачы |
пралёт астэроідаў, штучны спадарожнік каметы, пасадка на яе паверхню |
Пралёт | планеты Марс, астэроідаў Штэйнс і Лютэцыя |
Спадарожнік | каметы 67P/Чурумава — Герасіменка |
Запуск | 2 сакавіка 2004 07:17:00 UTC |
Ракета-носьбіт | «Арыян 5G+» |
Стартавая пляцоўка |
![]() |
Працягласць палёту | 12 гадоў 6 месяцаў і 28 дзён |
NSSDC ID | 2004-006A |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса | 3 000 кг |
Магутнасць | 850 Вт |
Сайт праекта |
Закрыць
Касмічны апарат запушчаны 2 сакавіка 2004 года да каметы 67P/Чурумава — Герасіменка[1][2]. «Разета» — першы касмічны апарат, які выйшаў на арбіту каметы. У рамках праграмы 12 лістапада 2014 года адбылася першая ў свеце мяккая пасадка спускальнага апарата на паверхню каметы. Асноўны зонд «Разета» завяршыў свой палёт 30 верасня 2016 года, здзейсніўшы жорсткую пасадку на камету 67P/Чурумава — Герасіменка[3].