раман Даніэля Дэфо From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рабінзо́н Кру́за» (англ.: Robinson Crusoe, ˌrɒbɪnsən ˈkruːsoʊ) — раман Даніэля Дэфо, апублікаваны 25 красавіка 1719. Першае выданне было выдадзенае пад назвай «Жыццё і дзіўна незвычайныя прыгоды Рабінзона Круза, марахода з Ёрка; які пражыў дваццаць і восем гадоў у самоце на ненаселеным востраве ля ўзбярэжжа Амерыкі, ля вусця ракі Арынока; выкінуты на бераг падчас караблекрушэння, у якім загінулі ўсе, акрамя яго; з выкладаннем ягонага дзіўнага вызвалення піратамі» (англ.: The Life and Strange Surprizing Adventures of Robinson Crusoe, of York, Mariner: Who lived Eight and Twenty Years, all alone in an un-inhabited Island on the Coast of America, near the Mouth of the Great River of Oroonoque; Having been cast on Shore by Shipwreck, wherein all the Men perished but himself. With An Account how he was at last as strangely deliver'd by Pirates) і прадстаўляла аўтарам самога Рабінзона Круза. Насамрэч прататыпам галоўнаму герою быў рэальны марак з Шатландыі Аляксандр Селькірк, які правёў на ненаселеным востраве ў Ціхім акіяне чатыры гады.
Рабінзон Круза | |
---|---|
англ.: The Life and Strange Surprizing Adventures of Robinson Crusoe, of York, Mariner: Who lived Eight and Twenty Years, all alone in an un-inhabited Island on the Coast of America, near the Mouth of the Great River of Oroonoque; Having been cast on Shore by Shipwreck, wherein all the Men perished but himself. With An Account how he was at last as strangely deliver'd by Pyrates. Written by Himself... | |
| |
Жанр | developmental novel[d], аўтабіяграфія, robinsonade[d], прыгоды[d] і pirate fiction[d] |
Аўтар | Даніэль Дэфо |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 25 красавіка 1719 |
Асобнае выданне | 25 красавіка 1719 |
Выдавецтва | W. Taylor |
Ілюстратар | John Penebacker[d] |
Носьбіт | папера |
Наступны | The Farther Adventures of Robinson Crusoe[d] |
Персанажы | Friday[d] і Robinson Crusoe[d] |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кніга займела вялікі поспех у літаратурным свеце; яе часта называюць пачынальніцай жанру «рэалістычная літаратура». Да канца 1719 года «Рабінзон Круза» быў перавыдадзены чатыры разы, і да цяперашняга часу з’яўляецца адной з найбольш выдаваных кніг у гісторыі. Акрамя шматлікіх працягаў, гісторыя Рабінзона Круза адаптаваная для сцэнічнага, кіна- і тэлемастацтва.
Даніэль Дэфо стварыў і працягі прыгод Рабінзона Круза пад назовамі «Далейшыя прыгоды Рабінзона Круза» (1719) і «Сур’ёзныя разважанні Рабінзона Круза» (1720).
У 1976 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыла свет выданне «Рабінзона Круза» па-беларуску, у перакладзе Алены Васілевіч[1]. Аднак гэты пераклад быў зроблены не з арыгіналу, а з вольнага перакладу Карнея Чукоўскага на рускую мову[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.