From Wikipedia, the free encyclopedia
П’ер Гаво́ (фр.: Pierre Gaveaux; 9 кастрычніка 1761, Безье — 5 лютага 1825, Парыж) — французскі оперны спявак (тэнар), дырыжор, кампазітар.
П’ер Гаво | |
---|---|
фр.: Pierre Gaveaux | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1761 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1825[1][2] (63 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Эмілія Гаво[d] |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, оперны спявак, дырыжор |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З сямі гадоў спяваў у хоры Сабора Святых Назарыя і Цэльсія ў Безье. Вучыцца спевам пачаў у родным горадзе ў пеўчай школе. Меў намер стаць святаром, але любоў да музыкі і вакалу прывялі да таго, што ён стаў першым тэнарам у Базіліцы Сен-Сёрэн у Бардо, працягнуў вучобу ў Ф. Бека. У 1780 годзе быў хормайстрам Вялікага тэатра ў Бардо, дзе дэбютаваў у 1781 годзе як спявак; у наступныя гады выступаў таксама як дырыжор, працягваючы спяваць.
У 1788 годзе спяваў у Манпелье, у 1789—1812 гадах — у Парыжы (у тэатры Фейдо).
Валодаў сцэнічнай чароўнасцю і тонкай музычнасцю. Спяваў да 1812 года. У 1819 годзе ён патрапіў у прытулак на ўскраіне Парыжа, дзе і памёр. Пахаваны на могілках Пэр-Лашэз.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.