![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/FoodApplePie.jpg/640px-FoodApplePie.jpg&w=640&q=50)
Пірог
From Wikipedia, the free encyclopedia
Піро́г — печаны выраб з тонка раскачанага цеста з начынкай[1]. Начынка для пірагоў можа быць салодкай (ягады, садавіна, тварог, мак) і несалодкай (гародніна, мяса, рыба).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/FoodApplePie.jpg/640px-FoodApplePie.jpg)
Рэцэпты пірагоў ёсць практычна ў кожнай нацыянальнай кухні. Існуе вялікая колькасць розных рэцэптаў пірагоў.[2] Цеста для пірагоў можа быць
- дражджавым (здобным або звычайным),
- бісквітным,
- слаёным.
Пірагі могуць быць з разнастайнымі начынкамі, а таксама мець розны знешні выгляд: пірагі бываюць адкрытыя (ватрушка, шарлотка), закрытыя (кулебяка, курнік), паўадкрытыя (расцегай, эчпочмак) і слаёныя (штрудэль).[3]