From Wikipedia, the free encyclopedia
Пілі́п Лаўрэ́нцьевіч Ко́ханаў (9 кастрычніка 1911, вёска Мілаславічы — 2008 год, Мінск, Беларусь) — беларускі камуністычны і дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларускай ССР (1951—1965), намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана Беларускай ССР (1965—1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7 — 9 скліканняў. Заслужаны эканаміст БССР (1978). Член ЦК КПБ (1952—1973).
Піліп Лаўрэнцьевіч Коханаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
Папярэднік | Аляксей Кулікоў | ||||||
Пераемнік | Баляслаў Шаціла | ||||||
Нараджэнне |
9 кастрычніка 1911 |
||||||
Смерць | 2008 | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Нарадзіўся ў 1911 годзе ў сялянскай сям'і ў вёсцы Мілаславічы (сёння — Клімавіцкі раён). З пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя працаваў рознарабочым, малатабойцам на коксабензольным заводзе ў Варашылаўградскай вобласці Украіны, калгаснікам, рахункаводам, сакратаром сельскага савета ў вёсцы Мілаславічы.
З 1935 года жыў у Мінску, дзе служыў эканамістам-інспектарам, намеснікам начальніка, начальнікам Бюджэтнага ўпраўлення Наркамата фінансаў Беларускай ССР. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1932—1936). Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск.
У ліпені 1946 года быў прызначаны намеснікам міністра фінансаў Беларускай ССР. З 1951 па 1965 года — міністр фінансаў Беларускай ССР, з 1965 па 1978 год — намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана Беларускай ССР.
З 1979 па 1984 год — намеснік дырэктара НДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР.
Абіраўся дэлегатам XX—XXI, XXIV—XXVII з'ездаў КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання (1966—1970), 8-га склікання (1970—1974) і 9-га склікання (1974—1979), Вярхоўнага Савета БССР (1951—1967).
Памёр у 2008 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.