From Wikipedia, the free encyclopedia
Пячорскае мора (руск.: Печорское море) — назва паўднёва-ўсходняй часткі Баранцава мора, паміж астравамі Калгуеў і Вайгач.
Гэты гідронім сустракаецца ў Атласе Меркатара 1595 года. Тэрмін «Пячорскае мора», згодна з Пастановай ЦВК СССР ад 28.11.1935 г, выкарыстоўваецца і ў дачыненні да акваторыі паўднёва-ўсходняй часткі Баранцава мора, размешчанай на ўсход ад межаў па лініі мыс Чорны (Новая Зямля, паўднёвы ўваход у губу Косцін Шар) — паўночны ўскраек вострава Калгуеў і затым паўднёвы ўскраек вострава Калгуеў (Плоскія Коткі) — мыс Святы Нос Ціманскі. Пры гэтым пралівы Карскія Вароты і Югорскі Шар да Пячорскага мора не адносяцца.
Памеры Пячорскага мора: у шыротным кірунку — ад вострава Калгуеў да праліва Карскія Вароты — каля 300 км і ў мерыдыянальным кірунку — ад мыса Рускі Заварот да Новай Зямлі — каля 180 км. Плошча акваторыі мора складае 81 263 км², аб’ём вады 4380 км³. Глыбіні да 210 м.
У паўднёва-ўсходняй частцы мора маецца заліў Хайпудырская губа, у які ўпадаюць рэкі Мора-Ю (Хайпудыра) і Каратаіха.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.