![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/d/d2/%25D0%259F%25D1%258F%25D1%2587%25D0%25B0%25D1%2582%25D0%25BA%25D0%25B0_%25D0%25B7_%25D0%259B%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2588%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B0.jpg/640px-%25D0%259F%25D1%258F%25D1%2587%25D0%25B0%25D1%2582%25D0%25BA%25D0%25B0_%25D0%25B7_%25D0%259B%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2588%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B0.jpg&w=640&q=50)
Пячатка з раскопак у Лаўрышаве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пячатка з раскопак у Лаўрышаве — прыкладна́я каменная пячатка-матрыца, выяўлена ў 2015 годзе пры раскопках на археалагічным селішчы Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра ў в. Лаўрышава Навагрудскага раёна. Формай падобная да бруска, на адным з тарцоў выразаны надпіс у 2 радкі. Адметнасць знаходкі ў захаванасці менавіта матрыцы, бо звычайна сярэдневяковыя пячаткі знаходзяць у выглядзе адбіткаў. Аналагаў у Беларусі няма.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/d/d2/%D0%9F%D1%8F%D1%87%D0%B0%D1%82%D0%BA%D0%B0_%D0%B7_%D0%9B%D0%B0%D1%9E%D1%80%D1%8B%D1%88%D0%B0%D0%B2%D0%B0.jpg/320px-%D0%9F%D1%8F%D1%87%D0%B0%D1%82%D0%BA%D0%B0_%D0%B7_%D0%9B%D0%B0%D1%9E%D1%80%D1%8B%D1%88%D0%B0%D0%B2%D0%B0.jpg)
Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам»[1] заснаваў каля 1260 года сын вялікага князя літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267). Паводле царкоўнага падання, манастыр заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем.