вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пы́шна[1] (трансліт.: Pyšna, руск.: Пышно) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтамабільнай дарозе Н2801 Пышна—Вялікія Дольцы. Уваходзіць у склад Стайскага сельсавета.
Вёска
Пышна
| ||||||||||||||||||||
У ВКЛ прыватнаўласніцкае мястэчка. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лепельскага павета. З 1780 да 1914 гг. існаваў сядзібна-паркавы ансамбль Неміровічаў-Шчытоў. У 1841 г. была пабудавана Царква Узнясення Гасподняга (не захавалася). У 1886 г. у вёсцы 14 двароў, пачатковая школа, валасная ўправа, царква, яўрэйскі малітоўны дом, гарбарня, крама.
3 20 жніўня 1924 да 10 кастрычніка 2013 гг. цэнтр сельсавета Лепельскага раёна[2]. У ліпені 1941—чэрвені 1944 гг. акупіравана нямецкімі войскамі. У кастрычніку 1942 Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава» разграміла ў Пышне нямецкі гарнізон і аднавіла савецкую ўладу. Нямецкія акупацыйныя ўлады імкнуліся зноў захапіць вёску ў выніку чаго адбыліся Пышнянскія баі 1943 г.
У вёсцы працуе сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, аптэка, механічная майстэрня, аддзяленне сувязі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.