катэгорыя ваенна-служылых людзей у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. From Wikipedia, the free encyclopedia
Пушкары — катэгорыя ваенна-служылых людзей у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст.
З XV ст. пушкарамі называлі артылерыстаў, пазней, да канца XVI ст. і ліцейшчыкаў гармат.
Пушкары былі пры дзяржаўных і прыватных гарадах і замках, у XVI—XVII стст. арганізоўваліся ў атрады. У час вайны пушкары павінны былі знаходзіцца пры гарматах на ўмацаваннях горада ці замка. Служба пушкароў была спадчынная, яны выраблялі і даглядалі порах, боепрыпасы для ружжаў і гармат, а таксама выраблялі і рамантавалі самі ружжы, радзей гарматы. У прыватных замках пушкары выконвалі кавальскія работы, некаторыя паліцэйскія функцыі. Гарадскія пушкары адказвалі за стан абарончых умацаванняў каля баявых пазіцый гармат. Пушкары мелі харчовае і грашовае ўтрыманне, дадаткова маглі атрымліваць вольныя ад падаткаў зямельныя надзелы (ад 0,5 да 6 валок, пераважна па 2 валокі), млыны, корчмы і інш. У XVIII ст. ў сувязі з развіццём артылерыі, зменай тактыкі ваенных дзеянняў роля гармат і замкавых умацаванняў зменшылася, таму пушкары паступова замяняліся артылерыстамі рэгулярных войск Вялікага Княства Літоўскага і войск магнатаў. У прыватных гарадах пушкары пэўны час захоўваліся як замкавыя рамеснікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.