From Wikipedia, the free encyclopedia
Пу́стынь — манашаскае пасяленне ў традыцыі праваслаўя, звычайна аддалены ад асноўнага манастыра скіт, які размяшчаўся ў незаселеным людзьмі месцы. Раней пу́стынямі называлі невялікія мужчынскія манаскія абшчыны, якія мелі звычайна не больш за адзін храм. У далейшым такі манастыр мог значна вырасці ў памерах, але захаваць у сваім назове слова пустынь.
У цяперашні час уваходзіць у склад назвы некаторых манастыроў, напр., Свята-Пакроўская Галасееўская пустынь у Кіеве.
У 2015 г. пры археалагічных раскопках на селішчы Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра (в. Лаўрышава, Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) выяўлена сярэдневяковая прыкладна́я матрыца пячаткі XIII — XIV ст., надпіс на якой спецыяліст па эпіграфіцы, кандыдат гістарычных навук І. Л. Калечыц (г. Мінск) прачытала як «Святая пу́стынь»[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.