Прэмія «Оскар» за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэмія «Оскар» за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм — узнагарода Амерыканскай акадэміі кінамастацтва, якая прысуджаецца штогод з 2002 года. Першым уладальнікам статуэткі стаў мультфільм «Шрэк», выпушчаны студыяй DreamWorks. Да гэтага ў 1992 годзе мультфільм «Прыгажуня і Пачвара» быў намінаваны на Найлепшы фільм года. А «Беласнежка і сем гномаў», «Хто падставіў труса Роджэра» і «Гісторыя цацак» у 1939, 1989 і 1996 гадах адпаведна былі ўдастоены спецыяльных прэмій «Оскар».
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Прэмія прысуджаецца, толькі калі ў папярэдні год было выпушчана не менш за 8 анімацыйных поўнаметражных фільмаў (якія былі паказаны у кінатэатрах Лос-Анджэлеса). Вызначэнне «поўнаметражнага фільма» для прэміі — той, які доўжыцца звыш 70 хвілін. Намінавана можа быць ад трох да пяці фільмаў. Калі за год выйшла ад 8 да 15 фільмаў — намінаваны будуць 3 з іх, калі 16 і больш, то намінантаў можа быць ад трох да пяці.[1]