Прыказка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пры́казка — жанр народнай паэтычнай творчасці, агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Паводле формы і функцыі гэты тып ўстойлівай адзінкі аналагічны сказу — валодае сэнсавай, структурнай і інтанацыйнай завершанасцю.
Прыклад: Адной рукой і вузла не завяжаш. Вывучэннем прыказак з мовазнаўчых пазіцый займаецца фразеалогія.
Прыказка — «фальклорны мікратэкст»:[1] у ім філасофскі змест спалучаецца з дасканаласцю формы, якая ўдасканальваецца даволі часта на працягу стагоддзяў. Яе кампаненты часта звязваюцца ўнутранай рыфмай: Сем разоў адмервай, а раз адрэзвай. Прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, бо іх выкарыстанне не абумоўлена заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання. Нават дыскурсіўная залежнасць прыказак меншая супроць прымавак.