Прафесія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прафесія (лац.: professio; ад profiteor «абвяшчаю сваёй справай»[1]) — род працоўнай дзейнасці чалавека, які валодае комплексам тэарэтычных ведаў і навыкаў, набытых у ходзе спецыяльнай падрыхтоўкі.
- Гэта артыкул пра род працоўнай дзейнасці. Аб аповесці Айзека Азімава гл.: Прафесія (аповесць Айзека Азімава)
Прафесія як сацыяльны інстытут і як прафесійная супольнасць – своеасаблівая самаарганізуючаяся сацыяльная сістэма, якая забяспечвае назапашванне, абагульненне, сістэматызацыю і перадачу прафесійнага вопыту. Гэты абагульнены і абъектывіраваны (у форме інструкцый, правілаў, алгарытмаў дзейнасці і г . д.) прафесійны вопыт выступае, з аднаго боку, у якасці патэнцыялу развіцця прафесійнай супольнасці ў цэлым, з другога – служыць падсілкоўваннем для індывідуальнага прафесійнага патэнцыялу яго членаў. У склад прафесіі, – як сацыяльнага інстытута, – уваходзяць прафілюючая кафедры вну, каледжы і прафесійныя вучылішча, якія ажыццяўляюць ўзнаўленне прафесіяналаў адпаведнага профілю. Прафесіі, узнікненне якіх звязана з падзелам працы, ўяўляюць сабой гістарычна абумоўлены сацыяльна-псіхалагічны феномен[2].