Пратаколы сіёнскіх мудрацоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пратаколы сіёнскіх мудрацоў» — падроблены дакумент, створаны з антысеміцкімі мэтамі, у якім нібыта выкладзены планы яўрэяў па ўсталяванні сусветнага панавання і разбурэнні хрысціянскага свету[1]. Упершыню апублікаваны на рускай мове ў 1903 годзе як справаздача пра таемныя сходы сіяністаў у Базелі пад назвай «Пратаколы сходаў сіёнскіх мудрацоў». Тэкст «Пратаколаў» стаў падставай для антысемітаў пачатку XX стагоддзя ў абвінавачванні яўрэяў і адыграў важную ролю ў абгрунтаванні тэорыі «жыдамасонскай змовы»[2].
Падробленасць «пратаколаў» была адзначана ў друку і незалежных расследаваннях неўзабаве пасля публікацыі[3][4][5] і ў сучаснай навуцы лічыцца даказанай. Разам з тым, і ў цяперашні час ёсць шматлікія прыхільнікі думкі пра сапраўднасць тэксту «пратаколаў». За сваю гісторыю дакумент перавыдаваўся шматмільённымі тыражамі і быў перакладзены на многія мовы свету.