From Wikipedia, the free encyclopedia
Прастата — экзакрынная трубчаста-альвеалярная залоза мужчынскага арганізма млекакормячых. Прастата значна адрозніваецца ў розных відаў у анатамічных, фізіялагічных і хімічных адносінах.
Прастата | |
---|---|
Анатамічная лакалізацыя | Поласць таза[1] |
Лімфадрэнаж | external iliac lymph nodes[d] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | internal pudendal artery[d] |
Венозны адток | prostatic venous plexus[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | prostate gland development[d] |
Вырабляе | prostate fluid[d] |
Гамалагічна ў іншага полу | Skene's gland[d] |
Код NCI Thesaurus | C12410 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У чалавека прастата — няпарны андрагензалежны орган, размешчаны ніжэй мачавой бурбалкі. Яна з усіх бакоў ахоплівае пачатковую частку мочаспускальнага канала. Вывадныя пратокі прастаты адкрываюцца ў мочаспускальны канал.
Павелічэнне падкарэнніцы завецца прастатамегаліяй, пры гэтым добраякасная гіперплазія падкарэннай залозы (ДГПЗ) з’яўляецца найбольш распаўсюджанай прычынай. ДГПЗ адносіцца да павелічэння падкарэннай залозы з-за павелічэння колькасці клетак, якія складаюць падкарэнную залозу (гіперплазія) па прычыне, якая не з’яўляецца злаякаснай. Гэта вельмі часта сустракаецца ў сталых мужчын. Яе часта дыягнастуюць, калі прастата павялічваецца да такой ступені, што мачавыпусканне становіцца ўскладненым. Сімптомы ўключаюць запатрабаванасць ў частым мачавыпусканні (частае мачавыпусканне) або складанасць у тым, каб пачаць мачавыпусканне.[2] Калі падкарэнная залоза становіцца занадта вялікай, яна можа звужаць урэтру і перашкаджаць адтоку мачы, робячы мачавыпусканне балючым і ўскладненым, або, у крайніх выпадках, цалкам немагчымым, выклікаючы затрымку мачы. З часам хранічная затрымка мачы можа прывесці да павелічэння сікавай бурбалкі і адваротнага закіду мачы ў ныркі (гідранефроз).[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.