![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Mannerheimintie.jpg/640px-Mannerheimintie.jpg&w=640&q=50)
Праспект Манергейма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праспект Манергейма (фін. Mannerheimintie, швед. Mannerheimvägen) — адна з галоўных вуліц Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі. Папярэднікам праспекта быў старадаўні тракт, які злучаў Хельсінкі з былой сталіцай Фінляндыі — Турку. У 1942 годзе праспект атрымаў сучасную назву — перайменаваны ў гонар 75-годдзя маршала Карла Густава Манергейма.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Mannerheimintie.jpg/640px-Mannerheimintie.jpg)
Свой пачатак праспект Манэргейма бярэ ў цэнтры Хельсінкі ад Шыльнадскай плошчы каля Шведскага тэатра і крамы Стокман. Пасля вуліца праходзіць некалькі раёнаў горада, і ўжо за межамі Хельсінкі робіцца магістраллю, якая вядзе да гарадоў Хямеэнліна і Тамперэ. Сярод будынкаў, размешчаных на праспекце або яго наваколлях вылучаюцца: Будынак Парламента (Эдускунты), паштамт Хельсінкі, музей сучаснага мастацтва Кіясма, Канцэртная зала «Фінляндыя», Нацыянальны музей і будынак Фінскай нацыянальнай оперы.