From Wikipedia, the free encyclopedia
Праспект (лац.: prospectus — від, агляд) — у горадабудаўніцтве, асноўная магістраль вялікага, буйнога горада са шматрадным транспартным рухам. Уздоўж праспекта звычайна размяшчаюцца адміністрацыйна-грамадскія і іншыя плошчы з асноўнымі і грамадскімі будынкамі, што ўтвараюць значныя архітэктурныя ансамблі горада. Можа стварацца на працягу невялікага адрэзка часу паводле адзінай задумы і ў адным стылі, на працягу доўгага часу шляхам дапаўнення першапачатковай кампазіцыі іншымі па стылі будынкамі і збудаваннямі ці шляхам карэннай рэканструкцыі. У Беларусі з'яўленне праспектаў звязана з развіццём горадабудаўніцтва і ансамблевасці забудовы ў 19 стагоддзі (Дняпроўскі праспект у Магілёве). Значнымі памерамі і ансамблевасцю вылучаюцца праспект Незалежнасці, праспект Пераможцаў у Мінску, праспект Касманаўтаў у Гродне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.