Прамысловы індэкс Доу-Джонса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прамысловы індэкс Доу Джонса (англ.: Dow Jones Industrial Average, скар. DJIA; NYSE: DJI) — найстарэйшы з існуючых амерыканскіх рынкавых індэксаў. Быў створаны рэдактарам газеты Wall Street Journal Чарльзам Доу ў 1884 годзе для адсочвання развіцця прамысловага складальнiка амерыканскіх фондавых рынкаў[1] Ніводнае з першапачатковых прамысловых прадпрыемстваў не засталося ў індэксе.[2].
Хоць DJIA з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш папулярных індэксаў акцый, шматлікія прафесіяналы лічаць, што Dow Jones неадэкватна адлюстроўвае агульны фондавы рынак ЗША у параўнанні з шырэйшымі рыначнымi індэксамi, такімі як S&P 500 або індэкс Russell 2000.
Самы вялікі абвал індэкса адбыўся ў «чорны панядзелак» 1987 года, калі Доу Джонс страціў 22,6 %.[3]