Палёт над гняздом зязюлі (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Палёт над гняздом зязюлі», «Пралята́ючы па-над гняздо́м зязю́лі» (англ.: One Flew Over the Cuckoo’s Nest) — мастацкі фільм-драма кінарэжысёра Мілаша Формана, экранізацыя аднайменнага рамана Кена Кізі.
Палёт над гняздом зязюлі | |
---|---|
англ.: One Flew Over the Cuckoo’s Nest | |
Жанр | драма |
Рэжысёр | Мілаш Форман |
Прадзюсар |
Майкл Дуглас Саул Зейнц |
Сцэнарыст |
Лоўрэнс Хабен, Бо Голдмэн Кен Кізі (раман) |
У галоўных ролях |
Джэк Нікалсан Луіза Флетчэр Брэд Дурыф |
Аператар | Хаскел Уэкслер |
Кампазітар | Джэк Ніцшэ |
Кінакампанія |
Fantasy Films United Artists (дыстрыб'ютар) |
Працягласць | 133 хвіл. |
Бюджэт | 4,4 млн $[1] |
Зборы | 108981275 $[1] |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Год | 1975 |
IMDb | ID 0073486 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэм’ера фільма адбылася 19 лістапада 1975 года на кінафестывалі ў Чыкага. Ён стаў другім фільмам у гісторыі сусветнага кінематографа, які атрымаў «Оскар» у пяці самых прэстыжных намінацыях, што раней атрымалася толькі ў карціны «Гэта здарылася аднойчы ноччу» (1934)[2]. Такую ж «Вялікую пяцёрку» яму ўдалося атрымаць у пяці намінацыях на «Залаты глобус» — адзіны раз у гісторыі кіно.
Фільм, які распавядае пра драму ў псіхіятрычнай клініцы, здымаўся амаль цалкам у аддзяленні для душэўнахворых шпіталя штата Арэгон. Гледачы вельмі цёпла ўспрынялі карціну. Фільм сабраў больш за $100 млн у пракаце ў ЗША. Крытыка высока адзначыла рэжысуру і акцёрскую ігру, прызнаўшы «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» адною з найважнейшых падзей «новай хвалі» амерыканскага кінематографа 1970-х гадоў.