![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/Porvoo-t.svg/langbe-640px-Porvoo-t.svg.png&w=640&q=50)
Порваская супольнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
По́рваская супо́льнасць — супольнасць 13 збольшага паўночнаеўрапейскіх англіканскіх і лютэранскіх цэркваў. Утворана ў 1992 падпісаннем Порваскай агульнай дэкларацыі, якая заснавала поўную супольнасць (англ.) (бел.[1]. Хоць насамрэч дэкларацыя была заключана ў Ярвенпяя (Фінляндыя), аднак назва супольнасці паходзіць ад Порваа, дзе адбываліся супольныя святкаванні з нагоды заключэння святой супольнасці.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/Porvoo-t.svg/320px-Porvoo-t.svg.png)
У 1938 годзе архібіскуп кентэрберыйскі запрасіў прадстаўнікоў Эстонскай лютэранскай царквы і Латвійскай лютэранскай царквы ў Ламбецкі палац, каб дасягнуць «алтарнага і кафедральнага братэрства» між англіканскай і балтыйскімі лютэранскімі цэрквамі. Гэты працэс прыйшоў да фармальнага заключэння з заснаваннем больш шырокай Порваскай супольнасці ў 1992. У яе ўвайшлі англіканскія цэрквы Брытанскіх астравоў і лютэранскія цэрквы паўночнаеўрапейскіх краін. Пазней далучыліся англіканскія цэрквы Іберыйскага паўвострава. Усе гэтыя цэрквы падзяляюць епіскапальную палітыку.
Порваская супольнасць не мае цэнтральнага альбо надгляднага органа. Кожная царква-ўдзельніца мае кантактную асобу, з якіх складаецца кантактная група, што збіраецца штогод. Два біскупы з групы, лютэранскі і англіканскі, ёсць яе самадэратарамі, і такім самым чынам абіраюцца два са-сакратары[2]. Дзеля абмеркавання пытанняў, датычных усяе Супольнасці, склікаюцца таксама канферэнцыі і сходы[3].