From Wikipedia, the free encyclopedia
Пол Грынграс (англ.: Paul Greengrass; нар. 13 жніўня 1955, Чым, Вялікабрытанія) — англійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і пісьменнік. Уладальнік «Залатога мядзведзя» Берлінскага кінафестывалю 2002 года за фільм «Крывавая нядзеля».
Пол Грынграс | |
---|---|
англ.: Paul Greengrass | |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1955[1][2] (69 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, кінапрадзюсар, тэлерэжысёр, кінематаграфіст |
Кірунак | баявік |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0339030 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 13 жніўня 1955 года ў Чыме (графства Сурэй, Вялікабрытанія). Скончыў Куінз-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Найбольш вядомы як рэжысёр другога і трэцяга фільма серыі пра Джэйсана Борна — «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007). Ролю Борна ў гэтых фільмах сыграў Мэт Дэйман. Быць рэжысёрам чацвёртага фільма — «Эвалюцыя Борна» — Грынгарас адмовіўся, і з гэтай прычыны з праекту сышоў Дэйман (галоўную ролю ў спін-офе згуляў Джэрэмі Рэнер). У 2016 годзе на экраны выйшаў «Джэйсан Борн»: пяты фільм медыяфраншызы ў цэлым, чацвёрты — з Мэтам Дэйманам у галоўнай ролі і трэці, зняты Грынграсам.
Пол Грынґрас аддае перавагу здымаць на ручныя камеры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.