Плывунец[4] (Utricularia) — род насякомаедных раслін сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae). Вадзяныя і балотныя травы, некаторыя віды эпіфіты. Плывунцы не маюць каранёў; лісце іх шматкроць рассечанае на ніткападобныя дзелькі, асобныя з якіх метамарфазаваны ў бурбалкі, якія з’яўляюцца лаўцовымі апаратамі. У бурбалках насякомыя і іншыя дробныя бесхрыбетныя пераварваюцца з дапамогай ферментаў. Кветкі сабраны ў гронку на верхавіне бязліставага кветканоса. Плод — каробачка. У свеце вядома больш за 250 відаў, распаўсюджаных ва ўмераных і трапічных зонах зямнога шара.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Плывунец.